Andre Architects

Andre Architects Warszawa • Minsk • Dubai and World Wide
Interior Design and Visualization

Гаспадарчая спальня ў апартаментах Шчэціна.Просты і мінімалістычны дызайн з уплывам на хуткую і бюджэтную рэалізацыю.Кал...
24/10/2025

Гаспадарчая спальня ў апартаментах Шчэціна.
Просты і мінімалістычны дызайн з уплывам на хуткую і бюджэтную рэалізацыю.

Калі падабаецца такі дызайн пішы ў дырэкт, абмяркуем дэталі.

Месца:  Шчэцін (Польшча).Мы ўзгаднілі эскізы гаспадарчай ваннага пакоя. Перад гэтым я параіў кліентам наведаць салон плі...
16/10/2025

Месца: Шчэцін (Польшча).
Мы ўзгаднілі эскізы гаспадарчай ваннага пакоя. Перад гэтым я параіў кліентам наведаць салон пліткі, каб патрымаць рукамі плітку і паглядзець наяе пад рознымі вугламі — бо нават найлепшыя рэндары не перадаюць усёй глыбіні фактуры, а плітка сапраўды цікавая.

Усё вельмі спадабалася, і эскізы атрымалі поўнаеадабрэнне.
Дарэчы, на іх добра бачна, што ў душавой, побач са святлопрапускальнай цаглянай сценкай, ёсць яшчэ і шкло. Таму ніякія пахі ці выпарэнні не трапяць у спальню — да таго ж прадугледжаная шчылевая выцяжка. Як вам такі дызайн?

Я шукаў у Беларусі кліентаў, каб зрабіць інтэр'ер у стылі бруталізм. Нажаль такі стыль ні ў каго не адгукнуўся і я ўжо с...
11/09/2025

Я шукаў у Беларусі кліентаў, каб зрабіць інтэр'ер у стылі бруталізм. Нажаль такі стыль ні ў каго не адгукнуўся і я ўжо страціў надзею знайсці кліента пад такі праэкт, калі мне напісалі з Ірландыі.

Спальня цікава тым, што калі было ўжо усё гатова, пад час сазвона я ляпнуў услых думку, што было б цікава паглядзець калі разбурыць сценку паміж спальняй і ваннай, а кліент аж падскочыў ад такой прапановы, бо так яму гэта думка спадабалася.

У выніку атрымалася: спальня + ванна + гардэроб у адной прастрыі. Цёплы жоўты фон сустракаецца з тактыльным бетонам, бурштынавая ванна і дымчатае шкло дадаюць мяккасці да строгіх ліній.
Асвятленне працуе як навігацыя: лінейныя контуры вядуць маршрут ад ложка да люстэрка і далей да гардэробнай.

Ці адчуваецца тут тыповы “халодны” бруталізм? Неа! Хутчэй цёплая версія з чалавечым рытмам — для тых, хто цэніць прастату, спакой і смеласць рашэнняў.

Калі падабаецца такі кірунак — гатовы браць смелыя задачы ў РБ Польшчы і іншых краінах дыстанцыйна, пішыце ў DM для кансультацыі.

Master BathroomLocation: Vitebsk, BelarusYear: 2025A space for rituals, not rush.Warm wood meets cool travertine. Soft t...
26/05/2025

Master Bathroom
Location: Vitebsk, Belarus
Year: 2025

A space for rituals, not rush.
Warm wood meets cool travertine. Soft textures, earthy tones, and silence you can feel.
No clutter. No noise. Just light, material, and presence.
This is where the day begins and ends — slowly, intentionally.
Want this kind of stillness in your home?
Let’s create it together.
Andre Architects — international architectural studio. We craft interiors worldwide, with care in every detail.
WhatsApp / Telegram: +48 452 049 302

Гаспадарчая ванная
Лакацыя: Віцебск, Беларусь
Год: 2025

Прастора для рытуалаў, а не спешкі.
Цёплае дрэва сустракае прахалодны траверцін. Мяккія фактуры, зямлістыя адценні і цішыня, якую можна адчуць.
Ніякай мітусні. Ніякага шуму. Толькі святло, матэрыялы і прысутнасць.
Менавіта тут пачынаецца і заканчваецца дзень — павольна, асэнсавана.
Хочаце такую цішыню ў сябе дома?
Давайце створым яе разам.

🟠 BY (English version below ⬇️)Калі дызайн — гэта мастацтва, то ванная таксама вартая карціны 🎨У гэтым інтэр’еры я згуля...
05/04/2025

🟠 BY (English version below ⬇️)

Калі дызайн — гэта мастацтва, то ванная таксама вартая карціны 🎨

У гэтым інтэр’еры я згуляў з кантрастамі: керамаграніт з мяккім градыентам + насычаны цёплы аранжавы. Вынік — баланс стрыманага мінімалізму і жывой энергіі колеру.

Тут няма нічога лішняга — толькі асэнсаваныя формы, функцыянальнасць і атмасфера.

Так выглядае дызайн, калі ён прастора пра вас, а не пра модныя трэнды.

📍Праект у Менску
📩 Калі марыце пра нешта падобнае — напішыце мне ў direct.

🔵 ENG

When design is art, even the bathroom deserves a masterpiece 🎨

In this interior, I played with contrasts: porcelain stoneware with a soft gradient + a bold warm orange. The result is a balance of calm minimalism and energetic color.

No clutter — just thoughtful shapes, functionality, and atmosphere.

This is what design looks like when it's about you, not just trends.

📍Project in Minsk
📩 If you're dreaming of something similar — drop me a DM.

Беландзі — сучасны інтэр’ер з беларускай душой 🤍✨Я доўга шукаў баланс паміж мінімалізмам і беларускай традыцыяй. Мне заў...
24/02/2025

Беландзі — сучасны інтэр’ер з беларускай душой 🤍✨

Я доўга шукаў баланс паміж мінімалізмам і беларускай традыцыяй. Мне заўсёды падабалася, як у нашай культуры пераплятаюцца паганства і хрысціянства: саламяны павук і чырвоны кут з абразамі – як сімвал спрадвечнай гармоніі.

Я натхняюся мінімалізмам, сканды і джапандзі, але хацеў стварыць нешта сваё, у чым адчуваецца Беларусь. Так нарадзіўся Беландзі — стыль, які аб'ядноўвае лаканічнасць сучаснага дызайну з цеплынёй і аўтэнтычнасцю беларускай эстэтыкі.

🔸 Аснова – святло і прастора. Светлыя, цёплыя адценні, бо ў нашым клімаце заўсёды хочацца сонца.
🔸 Прырода ў матэрыялах. Лён, натуральнае дрэва, саломапляценне, гліна – тое, што было побач з намі стагоддзямі.
🔸 Арнамент як код. Беларуская вышыўка – гэта не проста дэкор, а мова, якая перадае глыбокі сэнс. У Беландзі арнамент становіцца часткай інтэр’ера: у тэкстылі, у разьбе па дрэве, у дробных дэталях.
🔸 Экалогія і свядомасць. Без лішку, без паказной раскошы. Рэчы, якія жывуць доўга і становяцца часткай сямейнай гісторыі.

Беландзі – гэта не проста стыль, гэта адчуванне дома, у якім мінулае і сучаснасць суіснуюць у гармоніі.

Як вам такі падыход да беларускага інтэр’еру? Напішыце ў каментарах, што з гэтага вам адгукаецца! ⬇️

English / Беларуская ніжэй ⬇️🔥 An Interior That Speaks Through LightUsed to standard bathrooms where everything follows ...
01/02/2025

English / Беларуская ніжэй ⬇️

🔥 An Interior That Speaks Through Light

Used to standard bathrooms where everything follows a template? Forget about that. This space is built on the interplay of light and shadow. No ordinary shelves, no bulky cabinets, no monotonous tiles "like everyone else has."

Instead of traditional ceiling spotlights, there’s a soft glow from the walls, creating depth and an airy feel. Light here doesn’t just illuminate – it shapes the space, highlights forms, and makes it come alive. The contrast of dark matte surfaces and gentle lighting brings drama, intrigue, and architectural clarity.

I believe that interior design is a continuation of personality. If a person is unique, they can’t live in a generic, uninspired space. Every interior is a dialogue between space, light, materials, and the character of the one who inhabits it. That’s why I avoid repetitive templates and create one-of-a-kind projects.

💬 What do you think about this approach? Share your thoughts in the comments!

🔥 Інтэр’ер, які размаўляе святлом

Звыклі да стандартных санвузлоў, дзе ўсё зроблена па шаблоне? Забудзьцеся пра гэта. Гэты санвузел пабудаваны на гульні святла і ценю. Тут няма банальных паліц, нязграбных шафаў або аднастайнай пліткі «як ва ўсіх».

Замест звычайных кропкавых свяцільняў на столі – мяккае свячэнне сцен, якое напаўняе прастору глыбінёй і паветрам. Святло тут не проста асвятляе – яно фармуе аб’ёмы, падкрэслівае формы і ажыўляе прастору. Спалучэнне цёмных матавых паверхняў і мяккага святла стварае драматызм, інтрыгу і архітэктурную выразнасць.

Я ўпэўнены: інтэр’ер – гэта працяг асобы. Калі чалавек сам па сабе цікавы, ён не можа жыць у пустым, шаблонным асяроддзі. Кожны інтэр’ер – гэта дыялог паміж прасторай, святлом, матэрыяламі і характарам чалавека, які тут будзе жыць. Таму я імкнуся пазбягаць аднатыпных схем і ствараю ўнікальныя праекты.

💬 Што думаеце пра такі падыход? Падзяліцеся сваімі ўражаннямі ў каментарах!

🔥 Эмоцыі праз прастору | Emotions Through SpaceENG /BY Беларуская версія ніжэй 👇Tired of identical, copy-paste minimalis...
30/01/2025

🔥 Эмоцыі праз прастору | Emotions Through Space
ENG /BY

Беларуская версія ніжэй 👇

Tired of identical, copy-paste minimalist interiors? If you’re fed up with the monotony that has taken over media spaces—if LED-lit niches and overly polished, plastic-like surfaces make you cringe—here’s a breath of fresh air. Take it in deeply.

Dark, rich tones, bold orange accents, and striking forms—this is the kitchen-living area of a small house near Minsk. Every element and every color is intentional. It’s minimalism, but without the cold sterility: this space has character, individuality, and emotion.

This interior wasn’t copied from templates. It was created as a one-of-a-kind design that reflects the owner's personality and lifestyle, making the space truly unique.

How do you feel about this approach to design? Share your thoughts in the comments!

BY Эмоцыі праз прастору

Гэты інтэр'ер адгукнецца не многім, а толькі тым, каму надакучылі аднолькавыя, зробленыя як пад капірку сучасныя мінімалістычныя інтэр'еры.

Калі вы стаміліся ад аднастайных безлікіх інтэр'ераў, якія захапілі ўсю медыйную прастору. Калі вас пачынае ванітаваць ад офіснай светладыёднай падсветкі на нішах і столях, калі абрыдлі непрыстойна гладкія, вылізаныя да пластыкавага бляску сцены — вось вам глыток свежага паветра, дышыце поўнай грудзззю.

Глыбокія цёмныя адценні, аранжавыя акцэнты і выразныя формы — гэта кухня-гасцёўня на першым паверсе невялікага дома пад Мінскам. У гэтым інтэр'еры кожны элемент і кожны колер на сваім месцы. Атмасфера мінімалізму, але без халоднай адчужанасці: тут ёсць характар, індывідуальнасць і эмоцыі.

Гэты інтэр'ер створаны як штучны прадукт, без капіравання гатовых рашэнняў. Ён адлюстроўвае пачуцці і лад жыцця гаспадара, робячы прастору сапраўды адметнай.

Як вам такі падыход да дызайну? Падзяліцеся думкамі ў каментарах!

Adres

Szczecin

Strona Internetowa

Ostrzeżenia

Bądź na bieżąco i daj nam wysłać e-mail, gdy Andre Architects umieści wiadomości i promocje. Twój adres e-mail nie zostanie wykorzystany do żadnego innego celu i możesz zrezygnować z subskrypcji w dowolnym momencie.

Udostępnij