HannaDula

HannaDula Рамеснік Ганна, Менск
Ператвараю джут і баваўняны шнур у трэнды інтэр'ера для вашага дому

🌟 Рамантычная вячэра пачынаецца з дэталяў… 🌟Сапраўднае каханне жыве ў дробязях: у водары мандарынаў, у цяпле свечак, у с...
03/02/2025

🌟 Рамантычная вячэра пачынаецца з дэталяў… 🌟

Сапраўднае каханне жыве ў дробязях: у водары мандарынаў, у цяпле свечак, у сталовых прыладах, што акуратна ляжаць на элегантных сурвэтках…
✨ Сервавальныя сурветки— не проста аксэсуар, а частка вашага дня.
▫️Скураныя мацаванні для нажа і відэльца — каб нават сталовыя прылады сталі элегантным жэстам.
▫️ Авальная форма — мяккія лініі, якія дададуць утульнасць у кожны інтэр'ер.

А мандарыны? Гэты напамінак: салодкія моманты варта ствараць разам. 🍊❤️

💌 Адмыслова да 14 лютага:
Падарыце сваёй палоўцы не проста вячэру, а атмасферу, якая застанецца ў памяці.
👉 Закажыце набор сурвэтак са скуранымі мацаваннямі — і хай кожны вечар стане трошкі рамантычней.

📌 P.S.Паспейце аформіць заказ да 10 лютага — дадам у пакаванне сухацветы і паштоўку з вашым тэкстам!

#ДзеньСвятогаВалянціна #РамантычныВячэра #ЭкаДэкор #СтыльВДеталях #РучнаяПраца #ПадарунакСДушой

💬 пішыце ў Direct — дапамагу з выбарам!

---
P.S.Любоў — гэта не толькі ружы. Гэта кава разам раніцай, смех над дробязямі і сурвэткі, якія трымаюць вашы прылады… як вашы рукі трымаюць адзін аднаго.

Простакутныя кошыкі - гэта складаная форма, скажу вам шчыра.Такая форма ідэальна для ванных пакояў. Гэтыя кошыкі будуць ...
03/08/2024

Простакутныя кошыкі - гэта складаная форма, скажу вам шчыра.
Такая форма ідэальна для ванных пакояў. Гэтыя кошыкі будуць змяшчаць бялізну і ўсялякія сродкі для чысціні.
Кошык самы удалы спосаб схаваць візуальны шум і арганізаваць парадак.
Мая бабуля заўсёды казала "папратаць" у сэнсе прыбрацца. Ёсць у гэтым сэнс - папратаць рознакаляровыя бутэлькі ці бруднае адзенне.
Шчыра запрашаю ў дырэкт для удакладнення і заказу.

Памер - 30x40 см, вышыня h- 28 см, кошт - 87 рублёў.

Можаце дасылаць мне свае самыя розныя ідэі і мы іх зробім 🫡Набор для маёй любімай пакупніцы. Па заказе - падстаўкі дыяме...
12/07/2024

Можаце дасылаць мне свае самыя розныя ідэі і мы іх зробім 🫡

Набор для маёй любімай пакупніцы. Па заказе - падстаўкі дыяметрам 36 см і скрыня для спецый 20х30 см

Уваход у ваш дом – гэта першае, што бачаць госці, і першае ўражанне можа быць вырашальным.Колькі разоў вы адчувалі, што ...
05/02/2024

Уваход у ваш дом – гэта першае, што бачаць госці, і першае ўражанне можа быць вырашальным.
Колькі разоў вы адчувалі, што ўваходны дыванок у вашай хаце не адлюстроўвае вашага стылю ці не прыносіць жаданай утульнасці?
Мне, напрыклад, робіцца дрэнна ад выгляду пластыкавых калючак на дыванках у дзвярэй.
Я знайшла для сябе развязак - натуральны, даўгавечны і прывабны - ён не толькі дадасць шарм вашай хаце, але і створыць ветлую атмасферу для вашых гасцей.
Джутавы дыванок можа размясціцца і ў ложка, канапы ці пад сталом. Ён выраблены з натуральнага матэрыялу, які вее цяплом і ўтульнасцю. Дакрананне да кілімка босымі нагамі прыносіць адчуванне прыемнай грубасці натуральнага масажу.
Нейтральнае адценне джуту з лёгкімі прожылкамі і тэкстурай стварае атмасферу спакою ў кожным інтэр'еры.
Дазвольце вашай хаце казаць за вас! Пішыце ў дырэкт, каб зрабіць заказ проста зараз і падарыць вашаму дому новае жыццё!

Доўгая старана - 60 см, кароткая старана - 40 см
Кошт - 35 byn

#джут #дыванок #входнойковрик #уютныйдлм

Я вельмі люблю знаходзіць унікальных майстроў, асабліва такіх як  Як лічыце, кветачкі ў маіх валасах жывыя? Дзякую, што ...
21/09/2023

Я вельмі люблю знаходзіць унікальных майстроў, асабліва такіх як
Як лічыце, кветачкі ў маіх валасах жывыя?
Дзякую, што менавіта для мяне зрабіла ўнікальны грабенчык.
Так прыемна, што майстры адгукаюцца на мае ідэі і прапаноўваюць найлепшыя свае ўмельствы.

Здаецца, што Вова трошкі мне зайздросціў))

Я вельмі люблю знаходзіць унікальных майстроў, асабліва такіх як  Як лічыце, кветачкі ў маіх валасах жывыя? Дзякую, што ...
21/09/2023

Я вельмі люблю знаходзіць унікальных майстроў, асабліва такіх як
Як лічыце, кветачкі ў маіх валасах жывыя?
Дзякую, што менавіта для мяне зрабіла ўнікальны грабенчык.
Так прыемна, што майстры адгукаюцца на мае ідэі і прапаноўваюць найлепшыя свае ўмельствы.
💮💮💮

Мне вельмі павязло з .kraskovskayaМой мэйкап такі лёгкі, утульны, незаўважны, а валасы такія рамантычныя ❤️Гэта ўсё Маша...
21/09/2023

Мне вельмі павязло з .kraskovskaya
Мой мэйкап такі лёгкі, утульны, незаўважны, а валасы такія рамантычныя ❤️
Гэта ўсё Маша.
Самы першы чалавек, каго я выбрала пасля мужа, хто будзе ўдзельнічаць у мaёй падрыхтоўцы))
Я нават не глядзела другіх майстроў, не параўноўвала кошты, адразу зразумела, што толькі Маша.
Мой давер пацьвердзіўся, мы неяк адразу пачалі размову і я амаль не заўважыла, як прайшлі дзьве гадзіны.
І самае галоўнае, я ўбачыла, як глядзіць на мяне жаніх і мой тата.
І ўсё зразумела адразу.

Без працы  не адбылося б таго чараўніцтва і пяшчоты, якія выпраменьваюць фота!Праўда не ведаю, якія словы падабраць, каб...
21/09/2023

Без працы не адбылося б таго чараўніцтва і пяшчоты, якія выпраменьваюць фота!

Праўда не ведаю, якія словы падабраць, каб выразіць тое, колькі пяшчоты я адчуваю, калі пераглядаю нашыя фотакарткі.
Я праслязілася, калі мы атрымалі гатовыя здымкі. Я марыла аб здымку на фоне касцёла на Залатой Горцы!
І мары здзяйсняюцца.
А калі не дамаўляцца перад гэтым і атрымоўваць сваю мару так проста, то што гэта, калі не цуд?

Наступная падзяка Ну гэта любоў з першага твіта) А потым убачыла, якія гажосці робіць гэтая неверагодная дзяўчына, то пр...
21/09/2023

Наступная падзяка

Ну гэта любоў з першага твіта) А потым убачыла, якія гажосці робіць гэтая неверагодная дзяўчына, то проста ў сэрца адразу.
Сумневаў не было, да каго я пайду за упрыгожваннямі.
А колькі дабра і любові і шчырай радасці за нас я атрымала ні адным пастом не апісаць.
Мне хочацца, каб кожная дзяўчына мела ўпрыгожванні і адначасова хачу, каб яны былі толькі ў мяне.
Дарэчы, маю не толькі шлюбны бранзалет, яшчэ і штодзённы, але не менш каштоўны. І гэта не канец.
Ля, я ня можу, божачкі шчырыя (с)

Чаму я не вяла старонку? У сакавіку мы з Вовай вырашылі ажаніцца, у траўні падалі заяву, а ў чэрвені я вырашыла, што трэ...
21/09/2023

Чаму я не вяла старонку?

У сакавіку мы з Вовай вырашылі ажаніцца, у траўні падалі заяву, а ў чэрвені я вырашыла, што трэба пайсці на працу ў офіс, каб якую капеечку зарабіць.
У чэрвені я пачала рыхтавацца да вяселля. Мы вырашылі, што вяселле будзе маленькае - мы, бацькі і сястра. А мне хацелася яго зрабіць вельмі ўтульным. І, здаецца, у мяне атрымалася.
Амаль усе гадзіны ў соднях былі заняты адаптацыяй на новай працы. А пасля працы я бегла за тканінай, на прымерку, на сустрэчу з фатографам, у рэстаран, у ЗАГС, у касьцёл на заняткі і так далей.
На мае любімыя кошыкі не заставалася часу і я ўжо вельмі засумавала па іх.
Гэта была мая ахвяра, каб самы важны дзень прайшоў ідэальна.
Ў наступных пастах я раскажу пра ўсіх цудоўных людзей, якія дапамаглі мне быць такой шчаслівай і прыгожай у наш дзень.

Сумачка-паўмесяцЦудоўны матэрыял – джутавая косачка. Яе рамантычная фактура надае лёгкасці сумачкам. За гэтай вытанчанас...
25/05/2023

Сумачка-паўмесяц
Цудоўны матэрыял – джутавая косачка. Яе рамантычная фактура надае лёгкасці сумачкам. За гэтай вытанчанасцю хаваецца трываласць, натуральнасць і асаблівая ўтульнасць.
Зручная рэгуляваная дзяжка дазваляе насіць сумачку на плячы ці праз плячо, забяспечваючы камфорт і волю рухам.
А што змясцілася ў гэтую “малютку”? тэлефон, гаманец, касметычка, анцісепцік, ключы, бутэлька вады і яблык. Яшчэ і мейсца засталося)
Не губляйце магчымасці скарыстацца гэтай выдатнай сумачкай. Яна стане незаменным аксэсуарам, які прыцягвае ўвагу і падкрасляе ваш вытанчаны густ. Дадайце нотку прыроднай прыгажосці ў жыццё з гэтай пышнай сумачкай.

Сумачка, h – 20 см, a – 35 см, 117 byn

Сумачка-паўмесяцЦудоўны матэрыял – джутавая косачка. Яе рамантычная фактура надае лёгкасці сумачкам. За гэтай вытанчанас...
25/05/2023

Сумачка-паўмесяц
Цудоўны матэрыял – джутавая косачка. Яе рамантычная фактура надае лёгкасці сумачкам. За гэтай вытанчанасцю хаваецца трываласць, натуральнасць і асаблівая ўтульнасць.
Зручная рэгуляваная дзяжка дазваляе насіць сумачку на плячы ці праз плячо, забяспечваючы камфорт і волю рухам.
А што змясцілася ў гэтую “малютку”? тэлефон, гаманец, касметычка, анцісепцік, ключы, бутэлька вады і яблык. Яшчэ і мейсца засталося)
Не губляйце магчымасці скарыстацца гэтай выдатнай сумачкай. Яна стане незаменным аксэсуарам, які прыцягвае ўвагу і падкрасляе ваш вытанчаны густ. Дадайце нотку прыроднай прыгажосці ў жыццё з гэтай пышнай сумачкай.

Сумачка, h – 20 см, a – 35 см, 117 byn

Address

Улица Сурганова
Minsk

Website

Alerts

Be the first to know and let us send you an email when HannaDula posts news and promotions. Your email address will not be used for any other purpose, and you can unsubscribe at any time.

Share

Category